«Над Швейцарскай далінай – восень…»

Пешаходы спяшаюць міма…

В гостях у «Вечёрки» гродненские поэты

 

Дмитрий Радиончик 

* * * 

Смотрит природа невидящим взором.
Голуби роются в листьях опавших…
Осень — чудной поединок, в котором
Нет победителей и проигравших.
Мир суеты, от ненастья понурый,
Весь до краёв заполняет тревога.
Завтрашний день, неопрятный и хмурый,
Странником вечным застыл у порога.    

 

Людміла Кебіч 

Над Швейцарскай далінай

Над Швейцарскай далінай – восень.
Над узгоркам яшчэ зялёным
гонкі вецер крычыць-галосіць:
Лісце скінулі клёны!

І ляжыць яно жоўтай плямай,
на шляху ў небыццё паўвыйсцем,
а высока – качыны лямант:
Клёны скінулі лісце!

Пешаходы спяшаюць міма…
Непрыемная воку з’ява:
клёны ў чорных касцюмах міма –
адыходу выява.

Нават рэчка – калыска мары,
плешча ў неба – недаглядзелі?! –
не прымаючы кошт ахвяры:
яшчэ ўчора ірдзелі!

І бяры  не бяры ў двукоссе
той пагорачак нескароны,
напаўжоўты, напаўзялёны
ці вятроў шматгалоссе,

Ды не спыніш ужо і ў парфорсе
час ападу замглёны.
Над Швейцарскай далінай – восень:
лісце скінулі клёны.

 

Брамы восені

Брамы восені…
Што там за імі?
Туманы па Нёмане плывуць…
Успаміны вуснамі сухімі
шэпчуцца – не здолееш заснуць.

А за імі –
даўкі, журавінны
смак журбы, расчараванняў стос…
Там жыцця другая палавіна
між вячыстых клёнаў і бяроз.

Брамы восені…
Душы празрыстай
лёгка, нібы ў целе без граху…
І звіняць лісточкі, як маністы,
на пакуль нязведаным шляху.    

 

Заўчасны снег

Яшчэ не скончылася восень,
яшчэ ў агоніі лісцё,
яшчэ прырода сонца просіць
і адмаўляе небыццё.

Ніводзін лісцік на асіне
ад страху смерці не трымцеў,
шнурок крыклівы жураўліны
яшчэ нікуды не ляцеў.

Яшчэ гукала звонка рэха
па лесе ранніх грыбнікоў,
яшчэ было нам не да снегу,
да гэтых белых матылькоў,

што наляцелі нечакана
на залаты вішнёвы сад.
Якая дзіўная нірвана!
Які заўчасны фумігант.*                     

 

* Рэчыва белага колеру, якім пасыпаюць расліны для знішчэння