Бясплатныя курсы «Мова нанова» распачнуцца ў Гродне канцэртам

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» распачнуцца 29 верасня а 19 гадзіне по адрасу вул. Будзёнага, 48а, к.100. Заняткі наведае мінскі спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» распачнуцца 29 верасня а 19 гадзіне по адрасу вул. Будзёнага, 48а, к.100. Заняткі наведае мінскі спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

Фармат сустрэчаў застанецца падобным да мінулага года. Яны будуць ладзіцца кожны панядзелак і доўжыцца паўтары-дзве гадзіны. На кожным занятку будуць разглядаць асобную тэму, якая тычыцца штодзённасці. Змест  першай сустрэчы сканцэнтруецца вакол пытанняў адукацыі.

Акрамя двух настаўнікаў на заняткі будуць запрашаць аднаго госця-эксперта з вядомых пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў з Гродна ці Мінска. Распачне навучальны год мінскі спявак Зміцер Вайцюшкевіч, распавёў адзін з арганізатараў курсаў «Мова нанова» Ігар Кузьмініч.

Навучацца на курсах можа кожны ахвотны без абмежаванняў. Ад удзельнікаў патрэбнае жаданне вывучаць мову і прымаць актыўны ўдзел у занятках, а таксама заахвочваць сваіх сяброў да наведвання курсаў.