Четверг, 21 ноября
  • Погода в Гродно
  • 3
  • EUR2,2667
  • USD2,0476
  • RUB (100)3,2008
TOP

Сінагога запрашае на выставу карцін з Ізраілю, а ў музеі пакажуць металічныя іконы

Сегодня реставрация фасада синагоги почти завершена. Фото Виталия Дернейко

Жыццярадасныя карціны габрэйкі з Літвы пакажуць у сінагозе, а царкоўныя прадметы з металу — у музеі гісторыі рэлігіі.

Як распавёў старшыня рады юдэйскай рэлігійнай абшчыны Барыс Квяткоўскі, выстава мастачкі Малкі Цэнцыпер адкрыецца ў Вялікай харальнай сінагозе ў пятніцу, 11 ліпеня, а 15 гадзіне. На ёй будуць прадстаўленыя каля дваццаці твораў мастачкі, у якіх спалучаныя рэальнасць і абстракцыя. Галоўнымі героямі яе карцін з’яўляюцца жыхары габрэйскага мястэчка. Наведнікі ўбачаць стракаты, маляўнічы свет героеў: вяселлі, танцы, шпацыры, сустрэчы закаханых. Выстава будзе дзейнічаць да канца ліпеня. Дарэчы, Малка Цэнцыпер нарадзілася ў Вільнюсе ў 1947 годзе, а цяпер жыве ў Ізраілі.

Як расказаў навуковы супрацоўнік музею гісторыі рэлігіі Ігар Ганчарук, выстава «Вобраз, адліты з металу» адчыніцца таксама ў пятніцу, 11 ліпеня, а 16 гадзіне ў музеі гісторыі рэлігіі. На ёй будуць прадстаўленыя металічныя царкоўныя прадметы ХVІІІ — пачатку ХХ стагоддзя. Гледачы змогуць убачыць крыжы, абразы, адлітыя з металу, і жывапісныя абразы, якія паслужылі ўзорам для іх, металічныя аздабленні богаслужэбных кніг (у тым ліку, стараверскіх), створы, складкі. Экспазіцыя складаецца з больш чым ста прадметаў. Убачыць выставу можна будзе да канца лета.

Самое читаемое

Разное