Сотні праваслаўных пройдуць у нядзелю праз увесь горад

Праваслаўныя вернікі пройдуць у нядзелю, 29 чэрвеня, хрэсным ходам, каб ушанаваць усіх беларускіх святых.

Як распавёў клірык Свята-Пакроўскага сабора Гродна дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч, штогадовы хрэсны ход у дзень памяці ўсіх беларускіх святых пройдзе ад некалькіх храмаў Гродна да сабору Усіх Беларускіх Святых. Тры плыні вырушаць ў нядзелю а 8.45 ад Каложы, Свята-Пакроўскага сабору ды ад Свята-Марфінскай царквы, што на Антонава. Яны сустрэнуцца каля драмтэатру і праз Стары мост выйдуць на праспект Янкі Купалы. Святочная літургія ў саборы Усіх Беларускіх Святых пачнецца а 10 гадзіне.

У ДАІ пакуль няма інфармацыі, ці перакрыюць вуліцы для руху машын. Звычайна абмяжоўваюць рух толькі па адной паласе, дзе ідуць вернікі.