Понедельник, 25 мая
  • Погода в Гродно
  • 12
  • EUR2,6172
  • USD2,3986
  • RUB (100)3,3424
TOP

Каталікі пройдуць ад Фары да Францішканскага касцёла

Традыцыйная каталіцкая працэсія пройдзе 19 чэрвеня па цэнтральных вуліцах Гродна. У вечаровы час рух будзе абмежаваны.

 

Як паведаміў віцэ-канцлер Гродзенскай рымска-каталіцкай курыі ксёндз Антоній Грэмза, урачыстасць Божага Цела распачнецца святой імшой у Фарным касцёле а 18 гадзіне ў чацвер, 19 чэрвеня. Пасля яе прыкладна а 19.00 вырушыць працэсія на чале з гродзенскім біскупам-ардынарыем Аляксандрам Кашкевічам і дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім.

Святары і вернікі пройдуць шлях праз чатыры алтары, размешчаныя каля касцёлаў: Фарнага, Брыгіцкага, Бернардынскага і Францішканскага. Завершыцца свята святой імшой у Францішканскім касцёле.

Самое читаемое

Разное