Шведская кароўка выступіць каля ўнівермага

Мама Му і Крумкач з “Лямцавай батлейкі” прадставяць спектакль для самых малодшых каля гандлёвага дому “Нёман” у нядзелю, 15 чэрвеня, а 15 гадзіне.

Як расказала арганізатар мерапрыемства каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Хрысціна Марчук, лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прадставіць спектакль паводле кніг швецкай пісьменніцы Юі Вісландэр «Мама Му чытае і прыбірае». Кароўка Мама Му і яе сябар Крумкач Кракса жывуць у чамадане. Героі батлейкі весела пабавяць час і вырашаць важныя жыццёвыя пытанні.Водзяць іх Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова з Мінска. Напрыканцы выступлення маленькіх гарадзенцаў чакаюць падарункі ад Мамы Му.

Спектакль будзе цікавы дзеткам дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослым, якія не страцілі адчуванне дзяцінства.

Дарэчы, назва “лямцавая батлейка” паходзіць ад матэрыялу, з якога зробленыя лялькі і некаторыя дэкарацыі,— лямцу.

Даведка “ВГ”

Юя Вісландэр (JujjaVislander) — шведская дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася ў 1944 годзе.Вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе —карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 годзе творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў уганараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.