Як адзначаць Раданіцу

На Раданіцу не варта пакідаць на могілках ежу, але ёсць абавязак наведаць могілкі ды памаліцца за супакой душы памерлых. Святар Георгій Рой расказаў, як лепш перажываць дзень памінання спачылых.

Раданіцу праваслаўныя заўсёды адзначаюць у аўторак праз тыдзень пасля Вялікадня. Як патлумачыў протаіерэй Георгій Рой, назва свята паходзіць ад слова «радасць». Гэта адзіны дзень у годзе, калі мы прыходзім на могілкі не са смуткам, а з Велікоднай радасцю, бо Хрыстос перамог смерць. Таму гэтая радасць аб’ядноўвае жывых і памерлых.

Галоўнае ў адзначэнні Раданіцы — гэта малітва і памінанне спачылых за літургіяй. Хрысціяне маюць святы абавязак наведаць у гэты дзень месцы, дзе пахаваныя іх блізкія. Ужываць спіртное, як і пакідаць кілішак на могілках, цалкам непрымальна.

Айцец Георгій расказаў, што раней пачастунак прыносілі зусім не для памерлых — гэта была форма міласэрнасці да жабракоў. На памінальныя дні яны прыходзілі на месцы пахавання памаліцца за памерлых, а ўзнагародай ім была пакінутая ежа. Зараз не варта прыносіць прадукты на могілкі.

Дарэчы, каталікі асаблівым чынам узгадваюць памерлых толькі 2 лістапада — у Дзень усіх памерлых.

 

Чытайце таксама:

Автобус №13 на Радуницу будет ходить чаще

Накануне Радуницы: воду на погост везут в микроавтобусе, а раствор для оградки замешивают в прицепе