Среда, 11 декабря
  • Погода в Гродно
  • -3
  • EUR2,3388
  • USD2,1134
  • RUB (100)3,323
TOP

Гарадзенскі Новы Свет захаваюць на паперы

Фота Марыны Харэвiч

Будынкі, якія хутка могуць быць страчаныя, перанеслі на паперу. У Гродне стварылі серыю паштовак з выявамі раёна Новы Свет.

Дом Рымарчукоў, дом татараў Шумскіх, будынкі на вуліцах Міцкевіча, 17 Верасня, Бялінскага, Славацкага, Рэйманта, Асіпенкі — усяго дзесяць паштовак. На іх адлюстраваныя як цэлыя драўляныя будынкі, так і паасобныя дэталі — дзверы, вокны, дах, разны дэкор.

Над праектам працавалі гарадзенскія гісторыкі, а мастачка Наталля Клімовіч увасобіла ідэю ў вобразах.

— Менавіта гэтай архітэктуры пагражае разбурэнне, — мяркуе адна з аўтараў праекта, краявед Таццяна Касатая. — Гэтыя будынкі не ўнесены ў спіс помнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Спробы прадпрымаліся, але беспаспяхова. Таварыству аховы помнікаў адмовілі, напрыклад, ва ўнясенні ў спіс дома на вул. Валковіча, 23. Гэтыя дамы разбураюцца як наўмысна (знос для будаўніцтва новага дома ці без далейшых планаў), так і ненаўмысна (разбурэнне часам, недагляд і неахайнае стаўленне да драўлянай забудовы з боку ўласнікаў).

Аўтары не выключаюць, што ў набора з дзесяці паштовак можа быць працяг.

Дарэчы, гэтая ідэя была прадстаўлена летась на «Кірмашы праектаў». Яна рэалізавалася адначасова з яшчэ адным «кірмашовым» праектам моладзевай вопраткі з беларускім арнаментам «Насіць і несці беларускае ў кожным дні», які перамог сёлета на «Інвест-уікэндзе».

 

Чытайце таксама:

На гродненском «ИнвестУикенде» победили майки с белорусским орнаментом

 

Самое читаемое

Разное