Урбаніст з Масквы дапаможа зрабіць Гродна ўтульным

Даследаваць прывычны сабе горад ды зрабіць яго ўтульней спадручнымі сродкамі гарадзенцы змогуць падчас заняткаў з расейскім урбаністам Святам Мурунавым з 29 красавіка па 1 мая.

фото: facebook.com

— Такія заняткі маюцца дапамагчы жыць у Гродне з асалодай, з адчуваннем, што жывеш у Чыкага ці Парыжы па прычыне яго камфортнасці, — гаворыць адна з арганізатараў сустрэчы Хрысціна Марчук.

Удзельнікі даведаюцца пра «гарадскую мэблю» і будуць даследаваць яе на адной з гарадзенскіх вуліц. А пасля змогуць самі праявіць свае творчыя здольнасці і зрабіць наваколле зручнейшым мінімальнымі рэсурсамі.

— Увогуле, існуе паняцце «утульны горад», горад як публічная прастора, у кожнай частцы якой чалавек мог бы адчуваць сябе як у сябе дома. Гэта і газоны, на якіх можна сядзець, і ўтульныя лавачкі, і зручныя прыпынкі, і веладарожкі ці велапаркоўкі. Такая арганізацыя горада мае заахвочваць людзей да знаёмстваў і будавання сувязяў, — мяркуе Хрысціна.

Як расказала арганізатар сустрэчы Юлія Каляда, заняткі працягнуцца тры дні з 10 да 17 гадзін. Да ўдзелу запрашаюць усіх ахвотных: ад дзяцей да пенсіянераў з розных сфераў дзейнасці. Пажадана ўдзельнічаць усе тры дні запар, бо часткі заняткаў узаемазвязаныя лагічна. Месца правядзення пакуль не вызначана. Па ўсіх удакладняючых пытаннях можна звяртацца да арганізатара па тэлефоне +375-29-783-08-45 (Юлія).

Свят Мурунаў будзе ў Гродне ўпершыню. У снежні ён наведаў Мінск. Падчас той сустрэчы адныя ўдзельнікі ўпрыгожвалі святочныя елкі каля сваіх дамоў, іншая ж група рабіла аналіз свайго мікрараёна, Грушаўкі. У выніку ў хуткім часе яны зладзяць Грушавы фестываль, адметны тым, што гэта свята мікрараёна на акраіне, а не цэнтральнае мерапрыемства горада.

Даведка «ВГ»

Свят Мурунаў () — расейскі ўрбаніст, эксперт і выкладчык Цэнтра тэратарыяльных ініцыятыў «Архполіс», куратар праектаў інстытута «Прыкладная ўрбаністыка».

 

Читайте также:

Иван Охлобыстин о геях, письме к президенту и кризисе на Украине

У Гродне павіншуюць Шэкспіра з днём нараджэння