Віншаванні на Пасху біскупа Аляксандра Кашкевіча і архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія

Пасхальнае пасланне архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія Хрыстос Сапраўды Ўваскрос! Гэта азначае, што ісцінна ўсё тое, чаму Ён вучыў. Існуе вышэйшая справядлівасць, дабро і вечнае жыццё. З моманту Хрыстова Ўваскрасення ўсё гэта становіцца рэальнасцю. З Уваскрасеннем Хрыстовым у свет прыходзіць сапраўдная свабода, якая становіцца асноваю жыцця Царквы. Царква ніколі не збочыць з таго шляху, якім прайшоў яе Заснавацель. Хрыстос дайшоў да Крыжа не змяніўшы Сваёй справе ўзвяшчаць Божую праўду і адчыняць людзям дзверы выратавання. Тое самае павінна здзяйсняць і Царква Божая, не паддаючыся аніякім спакусам, пагрозам, падману, паклёпам, аніякаму жаданню магутных сілаў гэтага свету прапанаваць ёй іншы шлях. Вызваленне чалавека ў Хрысце выклікае страх у тых, хто супрацьстаіць прысутнасці Бога на зямлі. Але ўсё гэта яшчэ болей і болей усведамляе веруючых, наколькі ёсць каштоўным гэты дар Хрыстовай свабоды, наколькі ён прыўзыходзіць усе чалавечыя выдумкі. Шлях Царквы асвечаны святлом Хрыстова Ўваскрасення! Пасха Хрыстова — гэта перамога над смерцю. Бог ёсць жыццё і крыніца жыцця, а гэта азначае, што жыццё у поўным сэнсе існуе толькі там, дзе Бог. Хрыстос Сваім Ўваскрасеннем зрабіў магчымым далучэнне чалавека да Боскага Жыцця. Гасподзь перамог смерць дзеля таго, каб нас ўсіх, без выключэння, злучыць з крыніцаю Вечнага Жыцця — з Богам. Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная; яна — сон, яна — успенне. У самой смерці мы сустракаем Хрыста. Ён смерць пераўтварыў у сустрэчу з Сабою. Таму мы, хрысціяне, не баімся больш нікога, хто ў нас можа адняць зямное жыццё. У Хрысце мы валодаем вечным жыццём. Царства Божае прыходзіць кожны раз — у сіле, святле і перамозе — калі я, калі кожны веруючы выносіць яго з царквы і ім пачынае жыць у сваім жыцці. Няхай жа радасць Пасхі дасягне праз нас сэрцы ўсіх людзей! З Пасхай Гасподняй! Сапраўды ўваскрос Хрыстос! Пастырскае слова ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Пасху Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія […]


Пасхальнае пасланне архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія

Хрыстос Сапраўды Ўваскрос!

Гэта азначае, што ісцінна ўсё тое, чаму Ён вучыў. Існуе вышэйшая справядлівасць, дабро і вечнае жыццё. З моманту Хрыстова Ўваскрасення ўсё гэта становіцца рэальнасцю. З Уваскрасеннем Хрыстовым у свет прыходзіць сапраўдная свабода, якая становіцца асноваю жыцця Царквы. Царква ніколі не збочыць з таго шляху, якім прайшоў яе Заснавацель. Хрыстос дайшоў да Крыжа не змяніўшы Сваёй справе ўзвяшчаць Божую праўду і адчыняць людзям дзверы выратавання. Тое самае павінна здзяйсняць і Царква Божая, не паддаючыся аніякім спакусам, пагрозам, падману, паклёпам, аніякаму жаданню магутных сілаў гэтага свету прапанаваць ёй іншы шлях.

Вызваленне чалавека ў Хрысце выклікае страх у тых, хто супрацьстаіць прысутнасці Бога на зямлі. Але ўсё гэта яшчэ болей і болей усведамляе веруючых, наколькі ёсць каштоўным гэты дар Хрыстовай свабоды, наколькі ён прыўзыходзіць усе чалавечыя выдумкі.

Шлях Царквы асвечаны святлом Хрыстова Ўваскрасення! Пасха Хрыстова — гэта перамога над смерцю. Бог ёсць жыццё і крыніца жыцця, а гэта азначае, што жыццё у поўным сэнсе існуе толькі там, дзе Бог. Хрыстос Сваім Ўваскрасеннем зрабіў магчымым далучэнне чалавека да Боскага Жыцця. Гасподзь перамог смерць дзеля таго, каб нас ўсіх, без выключэння, злучыць з крыніцаю Вечнага Жыцця — з Богам. Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная; яна — сон, яна — успенне. У самой смерці мы сустракаем Хрыста. Ён смерць пераўтварыў у сустрэчу з Сабою. Таму мы, хрысціяне, не баімся больш нікога, хто ў нас можа адняць зямное жыццё. У Хрысце мы валодаем вечным жыццём.

Царства Божае прыходзіць кожны раз — у сіле, святле і перамозе — калі я, калі кожны веруючы выносіць яго з царквы і ім пачынае жыць у сваім жыцці.

Няхай жа радасць Пасхі дасягне праз нас сэрцы ўсіх людзей!

З Пасхай Гасподняй! Сапраўды ўваскрос Хрыстос!

Пастырскае слова ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Пасху

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!

Як кожны год, Велікодныя святы напаўняюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова перажываем найважнейшую праўду хрысціянскай веры: Хрыстос Уваскрос!

У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрасенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.

Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана я жадаю ўсім вам, дарагія Дыяцэзіяне, глыбокай веры.

Няхай яе святло дапамагае вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у сакраментальнай ласцы і ў асобе іншага чалавека.

Няхай Езус Хрыстус адорвае вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля.

Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.

Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана! На перажыванне ўрачыстасці з усяго сэрца бласлаўляю.