Суббота, 14 декабря
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,347
  • USD2,1008
  • RUB (100)3,3592
TOP

Па Савецкай пройдзе крыжовы шлях, а каля Каложы ослік пакатае дзетак

Традыцыйны крыжовы шлях па вуліцах Гродна пройдзе 12 красавіка, а працэсія з вербамі ў каталікоў – 13. У праваслаўных храмах асвячаць вербы будуць у нядзелю ва ўсіх храмах, а ў Каложы ослік пакатае дзяцей.

Віцэ-канцлер Гродзенскай рымска-каталіцкай курыі Ксёндз Антоні Грэмза расказаў, што крыжовы шлях распачнецца ў суботу пасля святой імшы а 19.00 гадзіне ў Фарным касцёле. Традыцыйная малітва падчас Вялікага посту адбудзецца ў шосты раз. Вернікі ў ёй абыходзяць 14 прыпынкаў і разважаюць над цярпеннем Хрыста пры нясенні крыжа на Галгофу. Як штогод, стацыі будуць размешчаны на Савецкай плошчы паміж Фарным і Пабернардынскім касцёламі. Набажэнства будзе праводзіць моладзь з розных касцёлаў горада. Да ўдзелу запрашаюць усіх жадаючых. На крыжовы шлях неабходна з сабой узяць свечку.

А ў Вербную нядзелю, 13 красавіка, у 13.00 на Пабернардынскім ўзгорку (каля семінарыі) асвецяць вербы. Пасля гэтага працэсія пойдзе да Фарнага касцёла, дзе адбудзецца святая імша. Асвячаць вербы будуць таксама ва ўсіх каталіцкіх храмах.

Як расказаў кіраўнік інфармацыйнага аддзелу Гродзенскай праваслаўнай епархіі протаіерэй Георгій Рой, вербы будуць асвячаць і ва ўсіх праваслаўных храмах у Вербную нядзелю. У Каложскай царкве працэсія з вербамі пройдзе ад новага да старога храмаў каля 10.15 у нядзелю. Пасля гэтага дзецям раскажуць пра сэнс гэтага дня, а ослік пакатае іх у напамін аб тым, што Іісус таксама ўязджаў у Ерусалім на маладым осліку.

 

Чытайце таксама:

Пасхальная ярмарка откроется на Советской в субботу

Теплая погода вернется к Пасхе

Пасхальные куличи: секреты и советы

Гарадзенскія католікі зрабілі да Вялікадня паштоўкі з вершамі беларускіх паэтаў

Самое читаемое

Разное