Понедельник, 16 декабря
  • Погода в Гродно
  • 4
  • EUR2,347
  • USD2,1008
  • RUB (100)3,3592
TOP

Гарадзенскія католікі зрабілі да Вялікадня паштоўкі з вершамі беларускіх паэтаў

Беларускамоўныя велікодныя паштоўкі з вершамі Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа, Янкі Купалы і іншых беларускіх паэтаў пакажуць у гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі.

Беларускамоўныя велікодныя паштоўкі з вершамі Рыгора Барадуліна, Якуба Коласа, Янкі Купалы і іншых беларускіх паэтаў пакажуць у гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі.

Як казаў рэдактар каталіцкага парталу grodnensis.by ксёндз Юры Жыгарын, гэта адна з першых беларускамоўных серый, якая складаецца з 18 паштовак агульным тыражом 10 тысяч экзэмпляраў.

Яе стваралі маладыя валанцёры партала, каб зрабіць папулярнай беларускую паэзію, а таксама традыцыю віншавання з галоўным хрысціянскім святам — Вялікаднём. 8 красавіка выстава адкрыецца ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне. Да канца Вялікага паста яна наведае касцёлы на Дзевятоўцы і Вішняўцы. Экспазіцыю ўжо прадстаўлялі ў Фарных касцёлах Гродна і Ліды.

 

Чытайце таксама:

Гарадзенскі інжэнер распрацуе папяровую складанку Каложы

Стары замак запрашае на баль

Самое читаемое

Разное