Среда, 16 октября
  • Погода в Гродно
  • 12
  • EUR2,2598
  • USD2,0501
  • RUB (100)3,1887
TOP

На Савецкай плошчы адгукнулася падзямелле: плітка правалілася на паўметра

На Савецай плошчы насупраць Палаца тэкстыльшчыкаў знянацку прасела плітачная паверхня, а дзве пліткі праваліліся ажно на паўметра. Пакуль будаўнікі шукалі прычыны правала, гісторыкі выказалі здагадку, што гэта аб сабе нагадала падзямелле старога Гродна.

Майстар «Рамбудаўтадору» Яўген Чарапеннікаў расказаў, што прагін паверхні заўважылі ўвечары 11 лютага. Камунальныя службы дзеля бяспекі паставілі агароджу. Сёння брыгада «Рамбудаўтадора» зняла плітку агульнай плошчай каля 15 м2 ды выкапала катлаван глыбінёй паўтара метра. Ніякіх камунікацый у гэтым месцы не праходзіць. Што спрычынілася да правалу пліткі, застаецца таямніцай. Пустэчы ў грунце падчас працаў не знайшлі. Катлаван засыпалі пясочна-гравійнай сумессю ды ўтрамбавалі. Плітку пакладуць на месца ўжо заўтра.

Гісторык Алесь Краўцэвіч, які ўдзельнічаў у археалагічных раскопках на  Савецай плошчы на пачатку 90-х гадоў, мяркуе, што падчас рэканструкцыі плошчы ў 2006 годзе маглі няшчыльна утрамбаваць зямлю, а з часам яна прасела. Другая верагоднасць, што ў гэтым месцы засталіся парэшткі падвала аднаго са старых дамоў,  скляпенні якога парушыліся ад водаў ды ад нагрузкі. Гісторык абвяргае думку пра падземныя хады ў цэнтры горада.

— Гэта ўсё легенды, якія існуюць ва ўсіх гістарычных гарадах Беларусі, мяркуе Алесь Краўцэвіч. — Аднак за 200 год археалагічнай дзейнасці гэтых хадоў не знайшлі, хоць спробы пошуку прадпрымаліся. Выключэнне складае толькі туннэль у Заслаўі, але цяпер складана высветліць, ці то быў патаемны праход ці каналізацыйная канава.

З думкай пра падвалы пагаджаецца і гарадзенскі гісторык Віктар Саяпін. Ён тлумачыць, што раней амаль усе дамы ў цэнтры горада мелі падвалы, часам нават двухпавярховыя. А пад Савецкай плошчай цяпер знаходзяцца падвалы палаца Радзівілаў, ратушы. Віктар Саяпін не абвяргае так катэгарычна здагадку пра падземныя хады: «Пытанне падземных хадоў на сённяшні дзень недаследаванае. Ніхто не можа абвергнуць іх існаванне, але не можа і пацвердзіць».

Самое читаемое

Разное