Фасад у будынку 1880 года «перакасіўся» з-за пластыкавых дзвераў

Чарговы дом на колішняй вуліцы Брыгіцкай прыдбаў сабе абноўку. Новыя дзверы з’явіліся ў гістарычным будынку №34 па вуліцы К.Маркса.

Дзверы вырубілі на месцы акна. Такі спосаб стаў ужо амаль традыцыйным на шляху да камфорту ў гістарычным цэнтры горада. Побач з дзвярыма вісіць шэрая шыльда, якая паведамляе што гэты будынак — гісторыка-культурная каштоўнасць 1880 года. Другія дзверы на фасадзе парушылі візуальную раўнавагу: яны вышэйшыя за старыя, што знаходзяцца справа ад аркі. 

Дарэчы, па суседстве ўжо ёсць новыя дзверы ў доме №30. Нагадаем, што тэндэнцыя вырубання дзвераў у гістарычных пабудовах пачалася напрыканцы 2012 года і актыўна працягнулася ў мінулым.