Ілюзію рэальнасці паказалi ў «Крызе»

Убачыць свет пад другiм вуглом гледжання, стаць геніем назіральнасці і майстрам уяўлення прапануе гарадзенскі фатограф Марыя Завіноўская. Першая персанальная выстава мастачкі «Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi» адчынілася ў арт-галерэі «Крыга» у аўторак, 28 студзеня.

Фото Андрея Мелешко

Як паведаміла Марыя Завіноўская, экспазіцыя — гэта серыя фотаздымкаў каралеўскіх гарадоў беларускага Гродна і польскага Кракава.

Дзякуючы неардынарнаму бачанню аўтара здымкі пераносяць нас у іншую рэальнасць. Здаецца, варта дакрануцца да іх, і апынешся ў паралельным свеце.

Увесь гэты бачны свет — толькі непрыкметная рыса ў шырокім улонні прыроды.

Марыя Завіноўская працуе выкладчыкам матэматыкі ў гарадзенскай СШ №31, але ўвесь вольны час прысвячае фотамастацтву. З 2006 года сябра народнага фотаклуба «Гродна».

Выстава будзе працаваць да 12 лютага.