Гарадзенцаў ратуюць ад марозу гарачым супам ды чаем

Бясплатна сагрэцца чаем ды гарачым супам цяпер можна ў раёне аўтавакзала.

Фургончык Чырвонага Крыжа знаходзіцца на прыпынку грамадскага транспарту. Месца гэтае было абрана, бо знаходзіцца ў цэнтры, побач з рынкам, там часта збіраюцца бяздольныя людзі, многія праходзяць ці чакаюць транспарту.

Раздаваць гарачыя напоі пачынаюць каля 11.30, а заканчваюць пасля 15.00. У вулічнай сталоўцы працуе шэсць чалавек, сярод іх тры студэнты-валанцёры. Старшыня гарадской арганізацыі Чырвонага Крыжа Алена Русіновіч зазначыла, што за дзень яны дапамаглі сагрэцца больш за сотні чалавек.

Як распавяла старэйшы інспектар абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Аляксандра Мядкоўская, акцыя працягнецца, пакуль будуць маразы. У бліжэйшыя дні фургончык будзе знаходзіцца каля аўтавакзала, а затым, магчыма, пераедзе.