Больш за 40 сучасных ікон прывезлі ў Каложу

У Каложскай царкве «сабраліся» святыя, якіх шануюць як праваслаўныя, так і каталікі. Супольную выставу абразоў прадставілі мастакі з чатырох краін.

Адметна, што майстры паспрабавалі сябе ў кананічным іканапісе — выстаўленыя іконы спалучылі традыцыю і сучаснасць. На іконах — супольныя для двух веравызнанняў святыя першага тысячагоддзя хрысціянства — да падзелу царквы на праваслаўную і каталіцкую. Сярод іх — Кузьма і Дзям’ян, першапакутнік Стэфан, мучаніца Праскева, святая Барбара.

Мэту такога вернісажу святар Барысаглебскай царквы Георгій Рой ў першую чаргу бачыць не столькі культурніцкую, колькі духоўную — малітву перад абразамі святых.

Праект зладзілі прыход храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным Консульствам Польшчы ў Гродне. Іконы былі створаныя падчас пленэру ў Польшчы ў верасні. Такія міжнародныя выставы ладзяцца ўжо не першы год.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 8 снежня (працоўныя дні — з 10.00 да 17.00, нядзеля і святы — з 8.00 да 20.00).

 

Чытайце таксама:

Старажытныя крыжы ва ўзросце 700–1000 год паказалі ў Гродне

Оружие и флаг повстанцев 1863 года привезли в Гродно

В Гродно открылась выставка детских картин