Жонка праламiла мужу чэрап патэльняй

Жанчына гатавала вячэру, а муж, прыйшоўшы з працы ў падпіцці, вырашыў праявіць да яе больш увагі, чым зазвычай. Але ў рэшце рэшт падняў на жонку руку, а тая ў адказ ударыла мужа патэльняй па галаве. Пакаранне за яе паспешны ўчынак вызначыць суд.

Чыгуннай патэльняй жонка праламіла мужу чэрап. У выніку ў дачыненні да жанчыны 1966 г. н. распачалі крымінальную справу па артыкуле «Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Папярэдніх судзімасцяў жанчына не мела.

Як паведаміў Іван Краўцэвіч, загадчык аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Гродзенскага РАУС, сям’я пражывае ў вёсцы Капцёўка Гродзенскага раёна, сужонкі працуюць у калгасе.

 

Чытайце таксама:

Молодые гродненцы возили из Польши наркотики и продавали друзьям

Возле областной больницы сбили студента

Возле Румлёвского моста насмерть сбили пешехода на ликвидированном переходе (обновлено)