Гаразденскія пенсіянеркі вучацца ва ўніверсітэце ахвотней за мужчын.

Вывучаць замежныя мовы, навучыцца карыстацца кампутарам і нават стаць юрыдычна адукаваным змогуць пенсіянеры ў Гродна. «Універсітэт залатога веку» распачаў новы навучальны год.

Сёлета студэнты «Універсітэта залатога веку» могуць вывучаць замежную мовы, эсперанта, навучыцца карыстацца кампутарам на пачатковым і вышэйшым узроўнях, фатаграфаваць, даследаваць свой радавод, стаць адукаванымі юрыдычна ў побытавых справах, ці абрать іншыя накірункі.

Усяго ім прапануюць 24 секцыі. Для параўнання: у 2009 годзе праграма складалася з чатырох секцый. «Студэнты залатога ўзросту» не толькі вучацца, але і ладзяць грамадска-карысныя мерапрыемствы, акцыі, святы, падарожнічаюць разам.

Дырэктар «Універсітэту» Лана Руднік адзначыла, что праграма ствараецца не для слухачоў, а разам з імі. З цягам часу некаторыя навучэнцы самі становяцца выкладчыкамі нейкай дысцыпліны.

Гродзенскі «Універсітэт залатога веку» сабраў слухачоў у пяты раз. У гэтым годзе запісалася 176 чалавек — 156 жанчын і 20 мужчын. Аднак рэгістрацыя ўдзельнікаў і перапоўненасць двухсотмеснай залы сведчылі, што слухачоў прыйшло значна больш. Паводле дадзеных анкетавання, пераважная большасць студэнтаў мае вышэйшую адукацыю, задавальняючае матэрыяльнае становішча і пражывае самотна. Праект некамерцыйны, заняткі для слухачой — бесплатные.

Даведка «ВГ»

У заходніх краінах даўно вядомыя гэтак званыя «ўніверсітэты трэцяга ўзросту». На Беларусі першая такая ўстанова была створаная ў 2009 годзе ў Гродне Вітаўтам і Ланай Руднікамі. Сёлета «Універсітэт залатога веку» дзейнічае ў Брэсце і ствараецца ў Мінску.