Воскресенье, 26 мая
  • Погода в Гродно
  • 9
  • EUR2,3252
  • USD2,0793
  • RUB (100)3,2206
TOP

Каранваць Міндоўга будуць на VІ Міжнародным фестывалі сярэднявечнай культуры “Наваградскі замак-2013” (праграма)

У суботу і нядзелю Наваградак вернецца ў сярэднявечча. 

Звычайна фестываль пачынаецца тэатралізаваным шэсцем. На Замкавай гары разбіваецца рыцарскі лагер, выступаюць музыканты. У падножжа Замкавай гары праходзіць рысталішча — паказальныя выступы клубаў гістарычнай рэканструкцыі , конны і рыцарскі турніры, а таксама рыцарскі бугурт.

Усё гэта масавае свята суправаджае сярэднявечны кірмаш і кухня. На Малым замку размяшчаюцца крамы і майстэрні народных умельцаў. Канцэрты на фестывалі захоўваюць сярэднявечны каларыт.

Адметнасцю сёлетняга фестывалю стане каранацыя Міндоўга. Фестываль у Наваградку праводзіцца з 2000 года.

 

7 верасня


11.00-11.30 Агульны збор удзельнікаў фэсту (рыцарскі лагер у парку).


11.30-12.00 Шэсце ўдзельнікаў фэсту да месца адкрыцця (з рыцарскага лагера да галоўнай плошчы).


12.00-13.30 Урачыстае адкрыццё фэсту (вядучыя – удзельнікі гісторыка-культурнага цэнтра “Рыцарскі Замак”: уступнае слова прадстаўніка аргкамітэта фэсту, прадстаўленне клубаў-удзельнікаў, агалошванне праграмы фэсту (галоўная сцэна на плошчы).


13.30-14.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў рыцарскага турніру (галоўная пляцоўка на плошчы).


14.00-17.00 Пешы рыцарскі турнір: рыцарскі турнір (рысталішча на галоўнай плошчы). У перапынках – палымяныя выступленні ад тэатра гістарычнага танца “Ал’ентрада”.


17.00-19.00 Бугурты. Масавыя рыцарскія баі, аб’яднаныя агульнай канцэпцыяй, звязанай з гісторыяй змагання каля Навагрудскага замка (рысталішча на галоўнай плошчы).


19.00-21.00 Турнір лучнікаў, асноўны дзень. Арганізатары турніру – гільдыя лучнікаў Беларусі (пляцоўка на плошчы).
21.00-21.30 Тэатралізава-музычнае прадстаўленне “Каранацыя Міндоўга” (галоўная сцэна на плошчы).


22.00-01.00 Канцэртная праграма “Перакрыжаванне часоў” (галоўная сцэна на плошчы)

  • Адзіны і непаўторны тэатр гістарычнага танца “Ал’ентрада” з Кіева парадуе гледачоў сваім шоу. Артысты тэатра разыграюць для гледачоў забаўныя і вясёлыя танцавальныя гісторыі, напоўненыя чароўнай энергіяй, іскрыстым гумарам і яркімі фарбамі – іменна так, як гэтыя гісторыі прэзентаваліся сярэднявечнай публіцы.

  • Група “Jahkey”(Янкі) – музычная стылістыка групы: чысты акустычны рок з больш цяжкай музыкай, з элементамі арт-року. Асаблівасцю музычнага матэрыялу групы можна назваць насычаныя аранжыроўкі, якія пры гэтым лёгка ўспрымаюцца. Акрамя таго, лейтматывам групы з’яўляецца скрыпка. Летам 2013 года група становіцца лепшай групай Беларусі па версіі нацыянальнай прэміі “CoverKinq”. Бяззменны лідар і саліст групы Ян Жэнчык. Музыканты прымалі ўдзел у такіх фестывалях і конкурсах, як “Еўрабачанне”, “Славянскі базар”, і пабывалі з гастролямі ў многіх гарадах Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.

  • Лепшая ў Беларусі хэві-метал “Aillion” (Эліон). Старыя і новыя хіты ў выкананні саліста групы Канстанціна Дударава не пакінуць раўнадушным нікога з нашых гасцей. Песні групы прасякнуты святлом, рамантыкай прыгод і рыцарства, а гітарыст Дзмітрый Мікуліч без перабольшання лічыцца лепшым гітарыстам Беларусі.
  • 
Шоу аднаго з лепшых музыкантаў у Беларусі Пятра Ялфімава. Ён не мае патрэбы ў прадстаўленні. У мінулым – удзельнік беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, уладальнік гран-пры міжнароднага кокнурсу выканаўцаў фестывалю “Славянскі базар-2004″, удзельнік “Еўрабачанне-2009″. На сённяшні дзень з’яўляецца абсалютным чэмпіёнам Вышэйшай лігі міжнароднага саюза КВЗ. У рэпертуары Пятра Ялфімава – творы ад цяжкага року да рамантычных балад.


01.00-01.10 Фаер-шоу (галоўная сцэна на плошчы).


8 верасня


12.00-13.00 Майстар-класы па танцах ад тэатра гістарычнага танца “Ал’ентрада” г. Кіева (пляцоўка на плошчы).


13.00-14.00 Першая частка канцэрта “Развітанне з легендай”:фэнтэзі-фолк група “Irdorath” (Ірдарат) – лепшая па сённяшні дзень фолк-група ў Беларусі. Яны быццам сышлі са старонак старажытных рукапісаў, якія рассыпаліся ад часу. Музыканты прадставяць для гледачоў незабыўнае шоу, напоўненае магіяй, неверагодным драйвам і палымянымі танцамі. Вы быццам перанясецеся на востраў Ірдарат, у землі, дзе нараджаюцца драконы (галоўная сцэна на плошчы).


14.30-15.30 Конны рыцарскі турнір з удзелам лепшых рыцараў Беларусі і заморскіх земляў (рысталішча на Замкавай гары).
15.30-16.30 Паказальныя выступленні лучнікаў – гільдыі лучнікаў Беларусі (пляцоўка на плошчы).


16.30-20.00 Закрыццё фэсту – працяг канцэртнай праграмы “Развітанне з легендай” (галоўная сцэна на плошчы)

  • Тэатр гістарычнага танца “Ал’ентрада” прадставіць сваю поўную хараства праграму.

  • Фольк-група “Alta Mente” (Альта Ментэ) – прыгожая і чароўная Кацярына Ваданосава  і музыканты групы пагрузяць вас у свет старажытных легенд і чараўніцтва.

  • Група ” Steel razor”, якая выконвае магутны меладычны “цяжкі” метал старой школы. Куміры музыкантаў – гэта богі залатога для цяжкага року часу: Iron Maiden, Jydas Priest, Manowar, Saxon. Музычная аснова – іменна той крышталёва чысты хэві-метал. Акрамя любові да рок-н-ролу, у творчасці музыкантаў прысутнічае і больш сур’ёзная тэматыка, ваенна-гістарычная і філасофская.

  • Група “Талісман”. Кампазіцыі калектыву арганічна ўплятаюць у сабе  дух мінулых эпох, рамантыку прыгод, баладны сімвалізм.