Iнтэрактыўную мапу гiстарычных помнiкаў зробiць гарадзенская моладзь

13 красавіка ў Гародні адбылася агульнагарадская акцыя «Спыні імгненне», падчас якой мясцовыя фатографы зрабілі здымкі каля 300 гісторыка-культурных помнікаў.

alt

Са слоў аднаго з ініцыятараў мерапрыемства Таццяны Касатай, фота пасля апрацоўкі будуць скарыстаныя для стварэння віртуальнай мапы Гародні для яе жыхароў і турыстаў. На мапе адзначаць гісторыка-культурныя помнікі горада з суправаджальнай інфармацыяй і здымкамі ў іх ранейшым і сучасным выглядзе.

 

alt

 

 

За дзень да пачатку акцыі на старонке “Варштарт ідэй” на Фэйсбуке зарэгістравалася каля 70 удзельнікаў, але ў адзначаны час прыйшло ўсяго толькі чвэрць ахвотнікаў сфатаграфаваць мясцовыя помнікі.

Удзельнікі атрымалі карткі, на якіх было акрэслена, якія аб’екты патрэбна сфатаграфаваць і з якога ракурсу. Складанасць была ў тым, што горад няспынна перабудоўваецца, і некаторыя помнікі не захаваліся да нашага часу. Так, напрыклад, не кожны гарадзенец ведае, што на месцы драмтэатра калісьці быў мужчынскі кляштар.

 

alt   alt

 

У якасці падарунка арганізатары прыгатавалі для фатографаў экскурсію ў вежу Фарнага касцёла, дзе знаходзіцца найстарэйшы ў Еўропе гадзіннік. Унутры вежа цагляная, а да гадзіннікавага механізму XV стагоддзя вядзе стромкая лесвіца, асветленая нешматлікімі акенцамі.

Аўтары самых лепшых фотаздымкаў атрымаюць прызы. Пераможцаў вызначаць па выніках інтэрнэт-галасавання.

 

alt

 

Чытайце таксама:

Нашествие «Рэтраспектывы»: В Гродно открылись две выставки с одинаковым названием

Скульптар Андрэй Вараб’ёў: “Я стаў на гэты шлях, таму нічога не застаецца, як ісці далей”