У Гродне святкуюць Вялікдзень (фота)

У каталіцкіх храмах горада праходзяць святочныя набажэнствы. Напярэдадні, у Вялікую Суботу, гарадзенцы прыйшлі да касцёлу, каб асвяціць стравы і ваду на Велікодны стол.

 

 

З нагоды Вялікадня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў: «Браты і Сёстры ў Хрысце Пану! “Езус жыве – Ён Уваскрос!” – словамі гэтага радаснага вызнання веры першых вучняў я звяртаюся да ўсіх, хто святкуе Уваскрасенне нашага Пана Езуса Хрыста. Як і першыя сведкі цуду Уваскрасення ў Ерузалеме, так і мы сёння жывём моцай праўды аб Уваскрасенні».

«Падчас Года веры, які мы цяпер перажываем, жадаю Вам, Браты і Сёстры, глыбокай веры ў прысутнасць Уваскрослага Хрыста, — настаўляе Алаксандр Кашкевіч. — Кожны з нас, як першыя вучні, ідзе дарогай да распазнання Уваскрослага Езуса. Давайце разам з Апосталамі паспяшаемся да пустой магілы, каб убачыць, што ў ёй няма Езуса, каб вызнаць, што Ён Уваскрос!»

«Яднаюся з Вамі ў радасці перажывання Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста і ўдзяляю сваё пастырскае бласлаўленне», — гаворыць святар.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чытайце таксама:

В Гродно открылась выставка пасхальных яиц (фото)

Как раскрасить яйца к Пасхе: мастер-класс по росписи воском (видео)

Сотни верующих вышли на центральные улицы Гродно в выходные (фото)