Четверг, 24 сентября
  • Погода в Гродно
  • 10
  • EUR3,0296
  • USD2,5908
  • RUB (100)3,3936
TOP

Аўтэнтычныя строі для музея зробяць у «Ткаллі»

Тры мужчынскіх і тры зімова-летніх камплекта жаночых строяў з даматканкі замовілі ў галерэі рамёстваў «Ткалля».

Інфармацыі пра тое, як выглядае строй Мастоўшчыны, не шмат: гэта няпоўныя экзэмпляры ў запасніках музея. Майстрыха Яўгенія Станіна кажа, што давялося пахадзіць па музеях, пераглядзець шмат літаратуры, каб зрабіць рэканструкцыю.

На знешні выгляд строяў моцна паўплывала гарадская культура: андаракаў стала менш, распаўсюджваюцца прыталеныя спадніцы ў кліны, пакрой жаночых кашуль стаў заходнееўрапейскім.

Знайсці чыстыя ільняныя ніткі для ткацтва ў Беларусі амаль немагчыма, у асноўным гэта сумесь, дзе лёну ўсяго 10–15%. Дапамог Аршанскі ільнокамбінат. Каб прывесці ніткі у «таварны выгляд», іх некалькі разоў выбельвалі.   

Жаночы народны строй складаецца з пяці асноўных дэталяў: каптур ці хустка на галаву, кашуля, гарсэт, доўгая спадніца  і фартух. Спадніцы будуць двух відаў: андаракі і спадніцы ў кліны, з воўны — зімовы, а з лёну — летні варыянт. У спадніц з клінамі з’яўляюцца кішэні, таму неабходнасць у паясах адпадае. Вышыўка на жаночай кашулі адыходзіць на другі план, убранне ўпрыгожваецца мярэжкамі і фальбонамі. Вышыўка калі і сустракаецца, то больш сімвалічная, невялікімі палосачкамі. Ніжнюю частку спадніцы на Мастоўшчыне было прынята аздабляць каляровымі атласнымі ці аксамітнымі стужкамі.

Мужчынскі строі менш трансфармаваўся. Камплект складаецца з картуза, кашулі, аздобленай арнаментам з абстрактнай геаметрыяй, портак ды пояса.

Чытайце таксама:

Гродненцы увидят лучшие фото о любви

Новые книги об истории Гродно презентуют в областной библиотеке

Мастакі ўшанавалі Каліноўскага

Самое читаемое

Разное