Біблейскія сюжэты на джынсоўцы

Больш за 30 карцін, габеленаў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на бібілейскую тэматыку паказалі ў музеі гісторыі рэлігіі. Новая выстава пад назвай «Пад крыламі анёлаў» працуе з 25 кастрычніка.

Гэта сумесны праект музея гісторыі рэлігіі і аўтарскага калектыву мастакоў. Сярод іх мінчане Генадзь Драздоў і Яўген Шунейка, а таксама гродзенскія творцы Алена Шунейка і Алесь Аўчыннікаў. Як распавёў «ВГ» Яўген Шунейка, ідэя выставы ўзнікла год таму. «У сваіх працах мы хацелі паказаць тое, што пісаць творы на біблейскія тэмы можна не толькі на палатне, але і на іншых матэрыялах, напрыклад на джынсовай тканіне ды воўне». Менавіта ў жоўтыя восеньскія дні музей адчыніў тры апошнія залы экспазіцыі «Рэлігія і культура ў Беларусі». Дарэчы, выстава «Пад крыламі анёлаў» будзе працаваць да канца года.

Чытайце таксама:

С белорусскими праздниками знакомят в Городнице

На картинках вместо каши – эротика

Гарадзенцаў навучаць пісаць па-беларуску