Гарадзенцаў навучаць пісаць па-беларуску

Курсы беларускай мовы пачнуць працаваць у абласной бібліятэцы імя Яўхiма Карскага.

Як паведамiла намеснік дырэктара Гродзенскай абласной бібліятэкі iмя Яўхiма Карскага Марына Ігнатовіч, слухачоў будуць вучыць новым правілам арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўступілі ў сілу ў 2010 годзе. Курсы на платнай аснове разлічаны тры месяцы. Што цікава, ініцыятарамі заняткаў сталі самі гараджане. Для жадаючых дасканала вывучаць правілы пісьма на роднай мове няма абмежаванняў па ўзросце. Заняткі пачнуцца 1 лістапада і будуць праходзіць у аддзеле краязнаўства бібліятэкі. Дарэчы, такія курсы будуць арганізаваны ў нашым горадзе ўпершыню.