Адкрылася сялянская хата ў музеі гісторыі Гарадніцы

Адноўленыя залы Музей гiсторыi Гараднiцы прэзентаваў 28 чэрвеня. Асноўная частка экспазіцыі прысвечана побыту беларускай сялянскай хаты.

Але агляд пачынаецца з прэзентацыі горада над Нёманам канца XVIII ст. Макет прадмесця Гродна, Гарадніцы, дакладна пазнаёміць з гісторыяй нашага гораду. Між іншым у экспазіцыі прадстаўлены i прадметы матэрыяльнай культуры таго часу: арнат, карункі, шкляныя вырабы, зробленыя на мануфактурах Тызенгауза.
Што датычыцца быту сялянскай хаты, з ім можна пазнаёміцца, заглянуўшы ў наступныя залы, якія стылізаваны пад тагачаснае жытло. Рушнікі, куфар, ткацкі станок даюць яскравае ўяўленне аб традыцыйнай культуры беларусаў.