Фотавыстава Гжэгажа Функе адбудзецца ў Свіслачы

Выстава «Партрэт сусвету» знакамітага польскага фатографа Эдварда Гжэгажа Функе пройдзе ў Свіслацкім краязнаўчым музеі.

Экспазіцыя ўяўляе сабой трыццаць здымкаў, зробленых мастаком у час падарожжаў па розных краінах свету. Цікава, што гэта сапраўды партрэты насельнікаў розных краін, а не пейзажныя краявiды. Паглядзець здымкі можна будзе з 22 чэрвеня па 22 ліпеня. Падчас свайго візіту мастак плануе наведаць наваколле Свіслачы і Ваўкавыска, а таксама беларускую частку Белавежскай пушчы. Адкрыццё выставы адбудзецца 22 чэрвеня ў 15 гадзін. Наведаць выставу можна будзе з 10 да 19 гадзін з аўторка па пятніцу, а таксама з 10 да 17 гадзін у суботу і нядзелю.