Вторник, 12 ноября
  • Погода в Гродно
  • 4
  • EUR2,2602
  • USD2,0495
  • RUB (100)3,2073
TOP

Пасхальнае віншаванне епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія

Усіх вас, дарагія браты і сёстры, віншую са святам Пасхі Гасподняй — Светлага Хрыстова Уваскрасення!

 

Хрыстос Уваскрэс!

На жаль, мы жывем з вамі ў свеце, які адмовіўся ад Бога і заняты толькі самім сабой. І няма ў гэтым свеце месца для Божай любві, Божага святла. Але ў дзень Святой Пасхі мы гаворым самі сабе, і гаворым свету гэтаму, і сведчым: не памерла, не загінула, не знікла Царства Божае.

Над змрокам нянавісці і пакутаў ззяе чалавецтву Уваскрасенне Хрыстова. Няма месца маркотнай безнадзейнасці і адчаю ў душы хрысціянскай. Тым, хто страціў надзею, неабходна пазбавіцца сумнай роспачы. Што б ні здаралася ў свеце — не бойцеся нічога. Мы жывем там, дзе Уваскрэслы Хрыстос.

Хрыстос уваскрэс для таго, каб гэта пасхальная радасць была бясконцай у нашым не толькі зямным, але і будучым нябесным жыцці. Смерць на зямлі цяпер ужо не палохае нас. Нам у Хрысце належыць жыццё вечнае. Жыць, і памерці, і уваскрэснуць у любві Збавіцеля — такая мэта, такі найвышэйшы сэнс чалавечага жыцця.

З Пасхай Хрыстовай, праваслаўныя! Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!

Самое читаемое

Разное