Вторник, 19 ноября
  • Погода в Гродно
  • 8
  • EUR2,2629
  • USD2,0455
  • RUB (100)3,207
TOP

Віншаванне з Велікоднымі святамі гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча

Умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

У чарговы раз мы перажываем радасныя Велікодныя святы, з верай пахіляючыся над таямніцай Уваскрасення Пана.

Пасхальная таямніца паказвае нам Хрыста як Пераможца над моцамі зла і цемры. Хрыстова Уваскрасенне надае сэнс нават самым балючым перажыванням чалавека, такім як пакуты, хвароба, смерць.

У Велікодныя святы ўсе хрысціяне жадаюць адзін аднаму ўсяго найлепшага. Я хацеў бы сёння пажадаць вам перш за ўсё глыбокай веры. Няхай яна будзе для кожнага з вас крыніцай духоўнай моцы ў цярпенні, сталай надзеі ў час сумненняў і неспакою, унутранай стойкасці, калі вы будзеце падлягаць выпрабаванням.
Няхай святло надзеі, якое выходзіць з пустога гробу Хрыста, будзе надзейным правадыром на дарогах вашага жыцця. Няхай разуменне бясконцай любові Бога да чалавека, якая знайшла сваё найлепшае выражэнне ў таямніцы мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста, напоўніць вашыя сэрцы пачуццём удзячнасці і ўзбудзіць у іх гарачае жаданне любові да Пана кожным добрым учынкам.

Дарагія ў Хрысце Браты і Сёстры! Перажываючы разам з вамі радасныя святы Уваскрасення Пана, я ўсіх вас ахінаю сваёй малітвай, выпрошваючы ў змёртвыхпаўсталага Збаўцы неабходныя ласкі для кожнага з вас. Радаснага Вялікадня!

Самое читаемое

Разное