Понедельник, 19 октября
  • Погода в Гродно
  • 4
  • EUR3,0118
  • USD2,5729
  • RUB (100)3,2977
TOP

Калядны зварот Уладыкi Арцемія, біскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым!Нараджэнне Хрыста — гэта свята сустрэчы з Хрыстом кожнага з нас. Сустрэча гэта адбываецца ў нашым сэрцы. Дзеля яе Гасподзь і прыйшоў на зямлю.  

 
Хрыстос прыадкрыў завесу таямніцы Свайго уцялеснення перад самымі простымі людзьмі — пастухамі, якія неслі начную варту, паслі авечак. Яны былі пільнымі і нядрэмнымі. Быць пільным і нядрэмным — значыць прачнуцца ад сну граху.
Калі ў прападобнага Серафіма Сароўскага спыталі, чаго не хапае сучасным хрысціянам у параўнанні са старажытнымі вернікамі, ен адказаў: «Рашучасці». Няма ў нас рашучасці, не ідзем мы да канца ў змаганні са сваімі недахопамі, шкадуем сябе і ўвесь час азіраемся назад.
Малітва і пакаянне, калі за імі не наступае духоўная актыўнасць, прыводзяць да душэўнай спустошанасці і да расчараванняў. Устань, хто спіць, і ўваскрэсні з мертвых, і асветліць цябе Хрыстос. Гэтыя словы, напісаныя апосталам Паўлам. Гэта зварот да ўсіх хрысціянаў: не спіце! Не пагаджайцеся з уяўнай аддаленасцю Бога ў паўсядзенным жыцці. Азірніцеся вакол сябе. Магчыма, ад нас залежыць тое, што мы так жадаем змяніць у гэтым свеце. Бог абавязкова дапаможа нам.
Толькі бадзерае і нядрэмнае сэрца мае мужнасць накіравацца ў шлях, каб знайсці Бога, Які маленькім дзіцяткам ляжыць у хляву. Вера адкрывае нам шлях да Бога, адухаўляе, перамагае страх і рабства. Вера робіць нас вольнымі.
Чалавек знаходзіцца на шляху да Бога, калі ведае ўнутраную трывогу, калі адчувае смагу падпарадкаваць свае жыцце служэнню высокім ідэалам, калі шукае сэнс свайго існавання, калі здольны ахвяраваць сабой.
Няхай свята Нараджэння Хрыстова стане святам нараджэння Хрыста ў нашай душы!

Самое читаемое