Калядны спектакль паставiлi ў саборы

Вечарам 26 снежня ў саборы Святога Францішка Ксаверыя горада Гродна вернікам быў прадстаўлены невялічкі спектакль з нагоды свята Божага Нараджэння.

Удзел у спектаклі прынялі дзеткі, якія рыхтуюцца ў наступным годзе прыняць першую камунію. Маленькiя акцеры пераапрануліся ў герояў біблейскай гісторыі – Марыю і Святога Юзафа, пастушкоў, трох каралёў. Дзяўчынкі ў белых сукенках (анёлы) вадзілі карагоды, гучалі калядныя песні. Такія вечарыны, прысвечаныя святу Божага Нараджэння, праводзяцца ў касцёле штогод. І кожны год спектакль збірае шмат гледачоў.