Понедельник, 24 февраля
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,3885
  • USD2,212
  • RUB (100)3,4401
TOP

Калядны зварот бiскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевiча

Шаноўныя Браты ў святарстве, паважаныя Законнікі і Законніцы! Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Радасны і поўны надзеі час Адвэнту скончыўся, мы духоўна падрыхтаваліся да прыходу Езуса Збаўцы і дачакаліся гэтай нязвыклай ночы, калі перажываем спатканне з Нованароджаным Збавіцелем, як некалі яго перажывалі пастухі з ваколіц Бэтлеема.

Дарагія Дыяцэзіяне!
Божае Нараджэнне — гэта Святло Надзеі для нас. Сам Бог прыходзіць да свайго народа ў асобе Нованароджанага Езуса, каб перамяніць цемру ночы ў «сапраўднае святло, якое асвятляе кожнага чалавека» (пар. Ян 1, 9), да глыбіні змяняючы лёс жыхароў краіны змроку і напаўняючы іх сэрцы супакоем, радасцю і надзеяй.
Святы Айцец Бенедыкт XVI у сваёй энцыкліцы Spe salvi піша, што «мы збаўлены надзеяй. Чалавеку неабходны Бог. Свет без Бога — гэта свет без надзеі. Толькі Бог можа ўвесці ў ім справядлівасць».
У радаснае свята Божага Нараджэння я акружаю малітвай кожнага з Вас і кожную сям’ю, якая сабралася каля вігілійнага стала. Я духоўна яднаюся з дзецьмі і моладдзю, з хворымі і самотнымі, з вязнямі і залежнымі людзьмі. Асаблівай малітвай я акружаю ўсіх тых, каго прыгнятаюць сур’ёзныя цяжкасці і пакуты, хто змагаецца з праблемамі і перажывае крызіс, хто праходзіць праз выпрабаванні веры і надзеі. Няхай сёлетнія святы напоўняць кожнага з Вас даверам і аптымізмам.
Дзелячыся белай аплаткай, я выказваю Вам, Дарагія Браты і Сёстры, свае сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус адорыць Вас здароўем і патрэбнымі ласкамі і ўмацуе ў Вашых сэрцах веру, надзею і любоў.
Жадаю Вам душэўнага супакою, згоды і адзінства ў кожнай сям’і. Боскі Збавіцель, прыход Якога на свет мы радасна адзначаем, няхай будзе крыніцай Вашай надзеі і няхай Вам шчодра блаславіць — цяпер і ў Новым 2012 годзе Панскім.

Аляксандр Кашкевіч, біскуп Гродзенскі

Самое читаемое

Разное