Як робіцца беларускамоўная рэклама, пакажуць у Гродна арганізатары AD.NAK

Пазнаеміцца з лепшымі рэкламнымі ролікамі і асноўнымі тэндэнцыямі на рэкламным рынку будзе магчыма 13 кастрычніка ў Гродне.

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK плануе шэраг прэзентацый і майстар-клас для СМІ, дызайн-студый, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, адзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў. Мерапрыемства плануецца ў малой зале обласнога драматычнага тэатра.
На сенняшні дзень AD.NAK — гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR.