Программа областного экологического фестиваля в Беловежской пуще

З 23 па 25 верасня 2011 года Свіслаччына вітае ўдзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю «Гамоняць пушчы беларускія…»

Праграма мерапрыемстваў:

23 верасня
Навукова – практычная канферэнцыя “Роля Белавежскай пушчы ў зберажэнні біялагічнай разнастайнасці”
1.    10.00 – 13. 00 – пленарнае пасяджэнне;
2.    14.00 – 17. 00 – секцыя навучэнцаў

14.00
Пасадка алеі ў гонар абласнога экалагічнага фестывалю на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса “Асілак”
15.30
Адкрыццё на тэрыторыі Дабравольская сельскага Савета памятнага знака  байцам і камандзірам Чырвонай Арміі, загінуўшым ў час Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы на тэрыторыі Белавежскай пушчы”

24 верасня

Маладзёжная экалагічная акцыя “Зберагчы і прымножыць”

25 верасня

Урачыстае адкрыццё фестывалю на гарадской плошчы:
11.00 – пляц-канцэрт духавога аркестра  Гродзенскага упраўлення МНС;
11.30 – шэсце ў парк.

Мерапрыемствы ў гарадскім парку:
12.00 – тэатральная кампазіцыя “Запаведны напеў”
13.00 – “Дрэва творчасці” – выступленне творчых калектываў Гродзеншчыны і Брэстчыны;
13.00 – 17.00 – запрашаюць фестывальныя пляцоўкі:
*“Паляўнічая” – смажанне дзічыны на кастрах, частаванне шурпой;
*“Рыбацкая” – конкурс рыбаловаў, прыгатаванне юшкі;
*“Экалагічная” – фотагалерэя, выставы, музей звяроў, заапарк, лялечны спетакль, “зялёная аптэка”;
*“Кантрактавая ярмарка” – выстава-продаж вырабаў з дрэва. Заключэнне кантрактаў;
*“Вясёлы дворык” – гульнёва-забаўлялбныя праграммы: гульні, конкурсы і забавы;
*“Дзіцячая” – дзіцячы кірмаш, лясны карнавал, атракцыёны для дзяцей;
*“Аздараўленчая” – спаборніцтвы і спартыўныя гульні;
*“Гасцінная леснічоўка” – прафессійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны;
*“Горад майстроў” – выстава-продаж вырабаў народных майстроў;
*“Пушчанскія падворкі” – народная творчасць Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.

Вячэрняя праграма на гарадской плошчы:
18.00 – 19.30 – выступленне эстрадна — сімфанічнага аркестра дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная філармонія”;
20.00 – 23.00 — канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка.