Чарговая параза футбалістаў

«Нёман» саступіў мінскім дынамаўцам.

У суботу гродзенскі клуб прымаў аднаго з лідэраў чэмпіянату Беларусі. Перамагчы «Дынама» зноў не атрымалася, хоць ужо на пятай хвіліне гаспадары адкрылі лік. Пасля паса Сучкова Дзенісевіч удала прабіў по варотах. Але госці выраўнялі лічбы на табло яшчэ да перапынку, а на пачатку другой паловы сустрэчы бразілец Леанарда ўсталяваў канчатковы лік — 1:2. Гродзенскія футбалісты по-ранейшаму займаюць 11 месца ў табліцы.
Пасля матча галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў адзначыў, што каманда не падрыхтаваная да сур’ёзных гульняў.
У сераду абедзьве каманды сустрэнуцца зноў, на гэты раз у рамках Кубка Беларусі.