Касцёл маліўся за ахвяры тэрарыстычнага акту ў Мінску

12 красавіка ў катэдральнай базыліцы Гродна а 19-й гадзіне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Эўхарыстычную Літургію ў гэтай інтэнцыі.

Як паведамляе http://grodnensis.by/, пробашч катэдры кс. Ян Кучынскі звярнуўся да вернікаў са спецыяльным казаннем. Пасля св. Імшы многія вернікі пакінулі перад катэдрай запаленыя знічы ў знак жалобы і салідарнасці з сем’ямі ахвяр.