Гарадзенцы напісалі дыктоўку

Больш за 200 чалавек ва ўзросце ад 7 да 70 гадоў напісалі агульнанацыянальную дыктоўку ў нашым горадзе. Сімвалічная акцыя падтрымкі беларускай мовы прайшла ў нядзелю, 20 сакавіка.

Як рассказала адна з арганізатараў, старшыня Гродзенскага аддзялення РГА «Таварыства беларускай школы» Таццяна Канопкіна, жадаючых было так шмат, што не ўсім хапіла месцаў за сталамі. Многім прыйшлося пісаць на каленях. Пасля праверкі тэксты будуць дасланы ўдзельнікам по пошце. Арганізатары спадзяюцца, што ў наступным годзе мерапрыемства падтрымаюць грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі, знойдзецца большае памяшканне. Інакш наступная агульнанацыянальная дыктоўка будзе праходзіць у некалькі этапаў.