Пажаданні ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Божае Нараджэнне 2010 г. і на Новы 2011 год

Замілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!Ужо чарговы раз адзначаем Божае Нараджэнне. Божае Нараджэнне – гэта асаблівы час, калі нанова мы затрымліваемся над загадкавай таямніцай Любові Бога да чалавека.

У кожную нядзелю і ў гадавую ўрачыстасць мы вызнаём нашую веру і гаворым:
«Бог ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу: праз якога ўсё сталася.
Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Панны Марыі і стаўся чалавекам».
Перад гэтай таямніцай мы ўкленчваем, за яе выражаем удзячнасць, праслаўляем Бога ў Яго бясконцай любові да нас.
Няхай сёлетнія святкаванні Божага Нараджэння, паўторна, з усёй сілай прывядуць нас у гэтую цудоўную перспектыву Божага плану збавення і асвецяць кожны дзень нашай зямной вандроўкі. Няхай зорка Пана не перастае свяціць у нашых сэрцах, указваючы нам шлях праўды, любові і супакою.
Я дапаўняю сардэчныя пажаданні тым, што буду памятаць аб Вас у малітве, якая заносіцца цераз пасрэдніцтва Божага Сына, які стаў Чалавекам у Бэтлееме.
На радаснае і благаславеннае святкаванне святаў Божага Нараджэння і на кожны дзень Новага 2011 г. ад усяго сэрца благаслаўляю.
Аляксандр Кашкевіч, гродзенскі біскуп