Прапанова губернатара

Чыноўнікам трэба вучыць беларускую мову.

Губернатар Сямён Шапіра заклікаў супрацоўнікаў аблвыканкама выкарыстоўваць беларускую мову ў зносінах паміж сабой і вядзенні справаздачнасці.
Гэта стала адным з крокаў з боку кіраўніка вобласці да пашырэння роднай мовы ў рэгіёне. Пажаданне ён агучыў каля двух тыдняў таму на адной з планёрак у аблвыканкаме. Прапанова пакуль вусная, тэрмін для авалодання мовай ня вызначаны. Па словах прэс-сакратара губернатара Віктара Жалезняковіча, за такі кароткі час у арганізацыі мала што паспела змяніцца. Але ж сам старшыня аблвыканкама спрабуе стаць прыкладам для калектыва і праводзіць усе нарады толькі на роднай мове.