Праграма мерапрыемстваў фестывалю «Дажынкі-2010».

24 верасня, пятніца

9.00-11.00 “Запрашаем на Дажынкі”. Работа зазывал на вуліцах г. Ліды.

09.00-24.00 “Кірмаш-продаж”. Работа гандлёвых кропак і карабейнікаў.

10.00-20.00 Горад майстроў. “Традыцыйныя рамёствы – наша каштоўная спадчына”.

10.00-20.00 “Свет захапленняў”. Выстаўка-продаж вырабаў навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Гродзенскай вобласці.

10.30-11.00 — Шэсце і канцэртныя выступленні духавых аркестраў вобласці на вуліцах і плошчах г. Ліды.

11.00-14.00 — Канцэртныя выступленні творчых калектываў Гродзеншчыны на сцэнічных пляцоўках горада, спартыўныя спаборніцтвы, мастацкія выстаўкі.

Пляцоўкі:

№1 — Песенна-эстрадная (тэрыторыя дзіцячай школы мастацтваў)
№2 — Фальклорна-гульнёвая (бульвар Гедыміна)
№3 — Гісторыка-культурная (тэрыторыя Лідскага замка)
№4 — Дзіцячая эстрадна-гульнёвая (гарадскі парк)
№5 — Мастацкая. “Арт-кірмаш” (гісторыка-мастацкі музей)
№6 — “Горад майстроў” (бульвар Гедыміна)
№7 — “Спартыўная” (стадыён па вул. Качана, лыжна-ролерная траса, лядовы палац)


14.30-15.00
— Урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята

15.00-18.00 — Урачыстае адкрыццё свята і цырымонія ўручэння ІІ і ІІІ прэмій пераможцам Рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю – 2010.

18.00-21.00 — Канцэртныя выступленні творчых калектываў Гродзеншчыны на сцэнічных пляцоўках горада, спартыўныя спаборніцтвы, мастацкія выстаўкі.

20.00-22.00 — Гала-канцэрт “Майстры мастацтваў-працаўнікам вёскі” (галоўная сцэна).

22.00 — Святочны феерверк.

 25 верасня, субота

9.00-10.00 “Запрашаем на Дажынкі”. Работа зазывал на вуліцах г. Ліды.

09.00-24.00 “Кірмаш-продаж”. Работа гандлёвых кропак і карабейнікаў.

10.00-20.00 Горад майстроў. “Традыцыйныя рамёствы – наша каштоўная спадчына”.

10.00-20.00 “Свет захапленняў”. Выстаўка-продаж вырабаў навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Гродзенскай вобласці.

9.00-13.30 — Канцэртныя выступленні творчых калектываў вобласці на сцэнічных пляцоўках горада, спартыўныя спаборніцтвы, мастацкія выстаўкі.

13.30-14.15 — Цырымонія ўручэння І прэмій пераможцам Рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы Ўраджаю-2010 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам.

14.15-15.20 — Канцэрт майстроў мастацтваў і творчых калектываў  “Гродзешчына фестывальная – працаўнікам вёскі Рэспублікі Беларусь”.

15.30-20.00 — Канцэртныя выступленні творчых калектываў вобласці на сцэнічных пляцоўках горада, спартыўныя спаборніцтвы, мастацкія выстаўкі.

20.00-24.00 — Маладзёжная праграма “Пагуляем на Дажыначках”