Грунвальдская бітва

Сярэднявечныя даспехі XIV – XV ст. можна ўбачыць на выставе, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Выстава адчынілася ў музеі сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва.

Рэканструкцыю даспехаў і зброі воінаў зрабілі ўдзельнікі ваенна-гістарычнага клуба «Гарадзенскі двузуб». Як паведаміў кіраўнік клуба Дзмітрый Домчаў, маса даспехаў амаль 30 кг.
На выставе таксама прадстаўлены габелены, вырабы са скуры, разьба па дрэву, аплікацыі саломкай. Для агляда прапанаваны сярэднявечныя касцюмы гараджан XIV – XV ст.