Понедельник, 30 марта
  • Погода в Гродно
  • 1
  • EUR2,8371
  • USD2,5754
  • RUB (100)3,3121
TOP

Дай яечка, бабка — як на вёсцы святкуюць Вялiкдзень

Ходзяць жачкі па хатахПа традыцыі на наступны дзень пасля Вялікадня ў хаты завітваюць жакі – малыя «валачобнікі», якія спяваюць святочныя песні і віншуюць гаспадароў.

«Калі я была малая і жыла ў вёсцы Карабы, пасля Вялікадня па хатах заўсёды хадзілі валачобнікі. У нас і ў Гальшанах яны называліся валоўнікамі. Тата гатаваў для іх бутэльку водкі. Мама – каўбасу, пірог. Хадзілі па ўсёй вёсцы. Стукалі ў акно і прасілі дазволу павіншаваць гаспадароў. Калі да цябе не завіталі – гэта было ганьбай. Добрым людзям жадалі, каб унукі паявіліся, каб дзеці ажаніліся. Спявалі песні,  – расказвае Алена Вікенцьеўна Місюк, якая жыве у вёсцы Навасёлкі Ашмянскага раёна. У Навасёлках засталося мала дарослых людзей, якія ведаюць велікодныя песні, таму ходзяць ў жакі дзеці, для якіх наведваць хаты і атрымоўваць за гэта прысмакі вельмі цікава.
Жакі расказваюць кароткія вершыкі, напрыклад: «Я маленькі жачок, паўзу, як рачок, скачу, як жабка, дай яечка, бабка». Самым маленькім – гадкоў 3-4. «Сёння ўжо 21 чалавек прайшоў. Мабыць, яшчэ столькі ж пройдзе, – кажа Алена Вікенцьеўна. – Маладых сямей у нашай вёсцы многа. Дзеці спецыяльныя карзіначкі пабралі. Раней толькі яйкі жакам давалі, а зараз і пячэнне, шакаладкі, цукеркі». «Болей, болей нам давайце»,  – кажуць. Я ім: «А калі хто зноў прыйдзе?». На што мне малыя адказваюць: «А Вы яшчэ напячыце!»

Самое читаемое

Разное