Суббота, 24 октября
  • Погода в Гродно
  • 14
  • EUR3,0029
  • USD2,5399
  • RUB (100)3,3212
TOP

Пять чудес

«Вечёрка» зовет  в увлекательное путешествие по Гродненской областиИнга ОСТРОВЦОВА Дорогие читатели, мы начинаем проект «Пять чудес», чтобы рассказать вам о тех уголках, которые обязательно нужно посетить в Гродненской области. Мы определили пять категорий: замки, дворцы, парки, церкви, костелы. Конечно, написать обо всех жемчужинах в «Вечёрке» не удастся: когда мы начали составлять список, только названия заняли две страницы. Поэтому решили выбрать по семь самых, на наш взгляд, привлекательных объектов в каждой категории. В пяти номерах газеты вас ждет увлекательный рассказ краеведа Игоря Лапехо. После выхода каждого номера в пятницу организуется телефонное голосование, чтобы определить, какое из семи «чудес» вам понравилось больше всего. Если вы считаете, что такого в списке нет, предлагайте свои варианты. Проголосовать можно и на сайте «Вечёрки» vgr.by. О том, сколько голосов набрала та или иная достопримечательность, мы будем сообщать в последующем номере. По результатам пяти недель голосования определится рейтинг объектов в отдельных категориях. На его основании мы составим несколько туристических маршрутов. Самые активные читатели, которые являются подписчиками «Вечёрки», смогут проехать по одному из них вместе с сотрудниками редакции. Голосуйте, и вы увидите пять чудес Гродненщины своими глазами!Как голосовать?В пятницу, 23 мая, с 13 до 14 часов по телефону 77-23-78 или на сайте «Вечёрки» vgr.by.

Мірскі замак, бясcпрэчна, ў гэтым спісе трэба ўзгадаць першым, бо гэта самая яркая адметнасць нацыянальных асаблівасцяў беларускай архітэктуры. Кантраст чырвоных сцен і белых атынкаваных ніш, кожная з пяці вежаў замка мае свой, непадобны на суседзяў, малюнак і рытм арнамента. Замак выглядае нібы цацачны. Ён будаваўся Юрыем Ільінічам не столькі для абароны, колькі для таго, каб даказаць усім, пачынаючы з Папы Рымскага і сканчаючы прыгонным, што гаспадар варты тытула графа. З часоў Ільініча некранутымі засталіся толькі дзве вежы. Астатнія увайшлі ў склад новага палаца, пабудаванага ў сценах замка новымі гаспадарамі, Радзівіламі. Як ні дзіўна, замак моцна быў разбураны толькі ў 1812 годзе, войскі атамана Платава гарматамі выбівалі з яго сцен французскі гарнізон. На рубяжы XIX–XX стагоддзяў руіны былі ўдала ўпісаны ў кампазіцыю рамантычнага парка. І толькі ў апошнія дзесяцігоддзі іх пачалі рэстаўраваць. Калі вы нават ужо былі ў Міры, наведайце яго яшчэ раз, хаця б для таго, каб адказаць на пытанні: чаму галава барана для замка ёсць закладам стабільнасці, дзе захавалася сярэднявечная прыбіральня, як закручваўся ў спіраль дым з замкавых комінаў, чаму Мір называлі цыганскай сталіцай Беларусі. Не хацелася б абмінуць яшчэ адну старонку гісторыі Мірскага замка. Пад- час фашысцкай акупацыі тут было гета, дзе загінула большасць жыхароў мястэчка. Побач з замкам ёсць «яма», дзе на брацкай магіле ўсталяваны знак, не забудзьцеся завітаць і туды.

Лідскі замак – самы стары каменны замак Беларусі. Пабудаваны паводле прускага абразца, так званых кастэляў, яшчэ у 1330-я гады вялікім князем Гедымінам. Пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку сярод балоцістых берагоў рэк Лідзея, Каменка (што дзіўна для еўрапейскіх замкаў) з поўначы быў пракапаны роў, які злучаў рэкі і аддзяляў замак ад горада. Замак у плане – няправільны чатырохкутнік з дзьвюма вежамі па дыяганалі. На яго тэрыторыі знаходзіліся праваслаўная царква, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, суд, архіў, турма. Жылыя памяшканні былі на верхніх паверхах вежаў. З 1434 да 1443 года стаў прытулкам для хана-выгнанніка Даўлет Хаджы-Гірэя. У 1506 годзе да сцен дайшлі крымскія татары, аднак штурмаваць не рызыкнулі. У час войнаў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 30-тысячнае рускае войска ўзяло замак штурмам. Падчас Паўночнай вайны стратэгічнага значэння ён не меў, але ўсё ж такі быў узарваны шведамі на ўсялякі выпадак. Пасля рэстаўрацыі плануецца ў вежах размясціць музей і рэстаран, а на замкавым двары пабудаваць амфітэатр.

Крэўскі замак вельмі падобны на лідскі па канструкцыі, але, бясспрэчна, больш легендарны, хоць і засталіся ад яго адныя руіны. Тут была падпісаная першая ўнія паміж Польшчай і Літвой, тут забілі Кейстута і не ўпільнавалі ў вязніцы Вітаўта, тут жыў, атрымаўшы палітычны прытулак, адзін з першых маскоўскіх вальнадумцаў князь Андрэй Курбскі. Крэўскі замак нават мае свайго прывіда – гэта здань дзяўчыны, якая замянілася ў лёхах з князем Вітаўтам месцамі, каб выратаваць яго, і была скінутая з Княскай вежы. У Крэве захаваліся абарончыя ўмацаванні не толькі XIV стагоддзя, але і ранейшае гарадзішча, а таксама лінія фронту 1915–1918 гадоў.

Гальшанскі замак добра вядомы з лёгкай рукі Уладзіміра Караткевіча і дзякуючы суседству з францысканскім касцёлам – прытулкам аднаго з самых вядомых прывідаў Беларусі. А тут узгадваецца у памяць таго, якім ён быў, і з надзеяй, якім ён можа стаць па рэстаўрацыі. Гальшанскі замак – самы яркі прыклад галандскага рэнэсанса на Беларусі. Карункі атыка над дахам, дамінанты пяці вежаў, аркадныя галерэі – раскоша і вытанчанасць Сапегаўскай рэзыдэнцыі прымушалі лічыць гэты комплекс самым прыгожым на Беларусі. Гальшаны – самае добразахаванае мястэчка Панямоння, гатовы Скансэн (музей пад адкрытым небам). Разам з кляштарам і адрэстаўраваным замкам (сёння гэта суцэльная руіна) можа стаць падобным да літоўскага Тракая.

У Наваградку, былой сталіцы ВКЛ, – самы вялікі каменны замак Беларусі, ажно сем вежаў. З-за таго што замкавая гара ў Навагрудку знаходзіцца на вяршыні Наваградскага ўзвышша, для абаронцаў крэпасці вялікім дыфіцытам заўсёды была вада, таму дзве вежы з сямі былі пабудаваны ўнізе, каб абараніць падыходы да крыніцы. Сярод краязнаўцаў даўно разгарэлася спрэчка: ці трэба адбудоўваць замак, ці варта пакінуць такім, якім яго бачыў Адам Міцкевіч – рамантычнай руінай.

Любча – малы прыватнаўласніцкі замак, ад якога засталіся толькі дзве вежы. Мы ўключылі яго ў спіс замест Геранёнскага, бо той ператварылі ў сметнік. Сіламі валанцёраў паціху вядзецца рэстаўрацыя, збіраецца экспазіцыя музея. І экскурсаводам ужо зараз не сорамна паказаць любчанскую фартэцыю турыстам.

Так званая Гродзенская крэпасць (1914–1915 гады) мела у дыяметры 20 кіламетраў вакол горада і складалася з 13 фартоў і 23 прамежкавых ўмацаваных пунктаў абароны. Таксама планавалася будаўніцтва адкрытых батарэй для гармат буйнога калібру, асобныя сховішчы для пяхоты, парахавыя склепы, аэрадром, плаціны, дарогі і шмат іншых дапаможных збудаванняў. Сцены фартоў былі разлічаны на максімальны калібр артылерыі і мелі таўшчыню да пяці метраў. Але гэтыя збудаванні, якія і сёння ўраджаюць сваім выглядам, маглі захоўваць сваю непрыступнасць толькі пры наяўнасці адзінай крэпасной лініі абароны. Гарадзенскую ж крэпасць так і не паспелі пабудаваць канчаткова, хаця працы не спыняліся амаль да эвакуацыі 20 жніўня 1915 года. З адступленнем расійскіх войскаў ад Гродна ўсе ўмацаванні загадана было ўзарваць. Не паспелі знішчыць толькі фарты №№4 і 12, паколькі яны былі захоплены раней германскімі войскамі. Турысты звычайна наведваюць другі форт, там пад час другой сусветнай вайны фашыстамі былі знішчаны закладнікі з ліку мірных жыхароў горада і прылеглых вёсак. Сярод іх загінуў і заснавальнік гродзенскага заапарка – Ян Каханоўскі.

Самое читаемое

Разное