Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую дзiця пазнае жыццё i свет!

Паважаныя бацькi!
Аддзелы адукацыi Ленiнскага i Кастрычнiцкага раёнаў вывучаюць запыт бацькоў на адкрыццё беларускамоўных груп у дашкольных установах горада.
Ваша дзiця мае магчымасць:
– больш дасканала пазнаёмiцца з гiстарычнымi традыцыямi беларускага народа;
– авалодаць багаццем роднай мовы i добра размаўляць па-беларуску;
– далучыцца да спадчыны бацькоў.
Выхавальнiкi дашкольных устаноў забяспечаць патрэбу дзiцяцi ў цеплынi, увазе, любовi, шчырую зацiкаўленасць i добры, якасны дагляд.
Звяртайцеся па адрасу: вул. Савецкая, 14 (аддзел адукацыi адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна),
тэл. 74-07-85; вул. Гагарына, 37 (аддзел адукацыi адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна), тэл. 52-05-65.