Калядоўшчыкі спяваюць у дамафон

Пасля 25 снежня ў пад`езды шматпавярховых дамоў спальных раёнаў пастукаюць Каза, Мядзведзь, Святы Мікалай і іншыя госці. На свята  энтузіясты пачнуць сапраўднае народнае свята. Збіраюцца групы, рыхтуюцца касцюмы традыцыйных персанажаў.

Уся імпрэза мае свой сцэнарый. Кожны можа паспрабаваць гэта зрабіць ў сваім доме: пайсці да суседзяў і знаёмых і ўзняць настрой сабе і людзям. Як гэта зрабіць, мы вам падкажам.

Галоўныя героі любога калядаванная – Каза і Дзед-павадыр. «Калісці мы пачыналі гэту справу, хадзілі па горадзе, спявалі. Напачатку нас сустракалі са здзіўленнем, цяпер ужо чакаюць святочных віншаванняў», – распавяла Вера Кунцэвіч, кіраўніца хора «Бацькаўшчына». Як расказаў нам «прафесійны калядоўшчык» Ігар Лапеха, гэта не прыдуманае мерапрыемства, а сапраўдныя Каляды. Кожны сам вызначыць свой вобраз і зладзіць касцюм, але ёсць традыцыйныя ўборы. Сэнс імпрэзы цяпер не ў тым, каб хадзіць па хатах і збіраць ежу для балявання моладзі, а зрабіць свята для сябе і людзей. Не так важна, што дадуць механошы, а каб гаспадары самі паўдзельнічалі.

А пачынаецца ўсё так: калі калядоўчшыкі набліжаюцца, то  спяваюць, каб усе чулі, што ідуць у госці. Зараз гэтую функцыю, па ўсім відаць, будзе выконваць дамафон. Потым група зойдзе ў  кватэру, запытае: «Ці так Калядзе даці, ці патрэбна заспяваці?», потым чарга за вітальнай песняй. Каза павінна быць вельмі актыўнай. Затым госці гавораць, што яна стамілася, жывёліна падае і ляжыць, нібы стомленая. Гаспадары павінны парадаваць нечым калядоўчшыкаў альбо пачаставаць Казу. Потым расказваюць гісторыю пра Божае Нараджэнне. Складваюць гасцінцы Механошу і развітваюцца. Яшчэ весялей, калі ў сцэнары з’яўляюцца нечаканыя падзеі і сцэнкі.

Любая вяселая кампанія можа арганізаваць калядаванне. Раней дзяўчаты ніколі не ўбіраліся ў маскарадныя касцюмы, усе ролі выконвалі хлопцы. Яны пераапраналіся ў Механошу, Зорканошу, нават дзевак і лесавікоў. Хлопец нес Зорку-ноч, мужчына пераапранаўся у Казу. Цяпер з’явіліся новыя персанажы, напрыклад Маладзіца, Цыганка, Варажбітка. Рыхтуюць аматары тэатралізаванага шоу і дадатковых персанажаў: Мядзведзя і яго Павадыра, а таксама Салдата, Цыгана ды іншых. На сеняшні дзень можна прыдумаць сучасных герояў, напрыклад, Таксіста альбо Міліцыянера. Можна рабіць пазнавальнымі нейкіх сваякоў альбо знаемых, гіпербалізаваць асабістыя прыкметы.

Што трэба казаць калядоўчшыку:

               Добры вечар у хату! Адкажы нам, гаспадар, ці зайсці, ці сесці, ці каўбасу з’есці

               Ці вялеш гаспадару каляду заспяваці, ці так Калядзе даці?

   Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!

   Каб у вашай хаце было заўсёды што даці!

   Каб былі міскі, лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты!

   Будзь, Ваша, здаровы, як рыжык баровы!